БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл ляціць да Патрыярха Канстанцінопальскага напярэдадні разгляду пытання пра аўтакефалію для Украіны

6.08.2018 / 12:24

Nashaniva.com

Маскоўскі патрыярх Кірыл 31 жніўня наведае Стамбул і сустрэнецца з Сусветным патрыярхам Варфаламеем. Пра гэта паведаміў Офіс генеральнага сакратара Святога Сінода Канстанцінопальскага патрыярхата.

Сустрэча адбудзецца па ініцыятыве патрыярха Кірыла.

Сустрэча будзе тычыцца пытання ўкраінскай аўтакефальнай царквы, паведамляюць СМІ.

У ліпені Сусветны патрыярх апублікаваў зварот, у якім заявіў, што канчатковай мэтай Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы з'яўляецца прадстаўленне ўкраінскай царкве аўтакефаліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула