БЕЛ Ł РУС

Украінскі пранкер змусіў беларускіх вахцёрак крычаць «Жыве Беларусь!» ВІДЭА

6.08.2018 / 13:06

Nashaniva.com

Вядомы Youtube-блогер Яўген Вальноў патэлефанаваў у адзін з менскіх інтэрнатаў. Ён назваўся супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Пататавым і загадаў жанчыне падысці да дымавога датчыка і пракрычаць пароль галасавога кіравання па-англійску, які будзе яго адключаць, піша «Белсат».

Спачатку вахцёрка ўсумнілася ў сапраўднасці праверкі, але Вальноў яе пераканаў.

Жанчына сказала, што не ведае англійскай і папрасіла сваю калегу запісаць пароль.

Пароль складаўся са словаў «Лука хай лоў» — на ўключэнне, і «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» — на выключэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула