Магутны выбух прагрымеў ля аэрапорта Балонні — 2 загінулых і 65 параненых
абноўлена
У выніку магутнага выбуху на ўскраіне італьянскага горада Балоння 65 чалавек атрымалі раненні. Людзі атрымалі траўмы ад аскепкаў, якія разляталіся ў выніку выбуху. Таксама паведамляюць, што 2 чалавекі загінулі.
У дамах, якія знаходзіліся каля трасы, разбітыя вокны. Таксама абрынулася частка аўтамагістралі.
Выбух прагрымеў у выніку аварыі на трасе пры ўдзеле грузавіка і грузавіка-цыстэрны, які, магчыма, перавозіў выбуховыя рэчывы.