БЕЛ Ł РУС

Tinder дапамог шпіёну здабыць сакрэтную вайсковую інфармацыю

6.08.2018 / 17:54

Nashaniva.com

The Daily Mail паведамляе, што хакер узламаў профіль жанчыны-вайскоўца Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл Вялікабрытаніі ў Tinder, каб праз яе калег па службе атрымаць сакрэтныя даныя пра знішчальнікі F-35 Lightning II.

«На шчасце, было раскрыта мала інфармацыі, і чалавек, чый уліковы запіс узламалі, паведаміў пра інцыдэнт, дазволіўшы аператыўна праводзіць расследаванне», — гаворыцца ў канфідэнцыйнай запісцы для вайскоўцаў, якую атрымалі журналісты. У дакуменце таксама папярэдзілі вайскоўцаў каралеўскіх ВПС пра небяспеку метадаў сацыяльнай інжынерыі і выведкі ў сацыяльных сетках.

Хто стаіць за хакерскай атакай пакуль не ясна.

Tinder — папулярная ў свеце мабільная праграма для рамантычных знаёмстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула