БЕЛ Ł РУС

У Смаленскай вобласці набіраюць казацкія дружыны для кантролю мяжы з Беларуссю

6.08.2018 / 19:07

У Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці, які мяжуе з Мсціслаўскім раёнам, прынялі рашэнне аб фарміраванні добраахвотных народных і казацкіх дружын для кантролю беларуска-расійскай мяжы і дапамогі памежнікам.

Падставай для такога рашэння Адміністрацыі Хіславіцкага раёна стала пастанова ўрада Расіі ад 1995 года «Аб парадку прыцягнення грамадзян да абароны дзяржаўных межаў».

Акрамя магчымага наплыву замежнікаў, адной з прычын стварэння добраахвотных дружын стала вялікая колькасць кантрабанды, якая трапляе ў Расію з Беларусі.

У дружыннікаў будзе права ўдзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах — ім выдадуць пасведчанні і нагрудныя знакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула