БЕЛ Ł РУС

У Гродне невядомыя абстралялі дом з пнеўматычнай зброі

6.08.2018 / 19:20

Nashaniva.com

Пакуль гродзенца не было ў горадзе, па яго хаце нехта страляў з пнеўматычнай зброі. І пашкодзіў фасад і акно хаты, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пацярпелы паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы. Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць асобы, якія датычныя да здзяйснення злачынства. Крымінальную справу распачалі па частцы першай артыкула 339 крымінальнага кодэкса Беларусі — «Хуліганства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула