БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $ 7 млрд

7.08.2018 / 09:42

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 7 млрд 30 млн (у эквіваленце), піша БелТА.

За ліпень ЗВР выраслі на $ 198,8 млн (на 2,9%) пасля скарачэння ў чэрвені на $ 108,2 млн (на 1,6%).

Росту паспрыялі набыццё замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Урад і Нацбанк у ліпені выканалі замежных і ўнутраных абавязальніцтваў у замежнай валюце на суму каля $ 450 млн.

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервавых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і замежных абавязальніцтваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $ 6 млрд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула