БЕЛ Ł РУС

Парашэнка даручыў запісаць у вайсковы статут вітанне «Слава Украіне!» — «Героям слава!»

7.08.2018 / 15:40

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў распрацаваць законапраект, які прадугледжвае замену ваеннага прывітання ва УСУ савецкага ўзору «Добры дзень, таварышы!» і «Жадаем (жадаю) здароўя!» на «Слава Украіне!» і «Героям слава!».

Пра гэта паведаміў міністр абароны Сцяпан Палтарак у эксклюзіўным каментары карэспандэнту Укрінфарм.

«Прэзідэнт Украіны даручыў падрыхтаваць змены ў закон Украіны, якім зацвярджаюцца вайсковыя статуты, бо тое, як трэба вітацца вызначаецца ў воінскіх статутах. Такія прапановы рыхтуюцца, і спадзяюся, што пасля выхаду з канікул народныя дэпутаты прымуць гэта ў цэлым», — сказаў кіраўнік МАУ.

Міністр таксама пацвердзіў, што падчас ваеннага парада ў Дзень Незалежнасці ў Кіеве 24 жніўня як воінскае прывітанне будзе выкарыстоўвацца «Слава Украіне!» і «Героям слава!»: «Падчас правядзення парада мы як раз пакажам, што гэта больш ўкраінскае, больш нашае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула