Нацбанк зноў павышае стаўку рэфінансаваньня
Гэта, апроч іншага, азначае, што чарговы раз узрастуць стаўкі па крэдытах. Апошні раз галоўная фінансавая ўстанова краіны павышала стаўку рэфінансаваньня месяц таму, 15 кастрычніка.
Робіццца гэта «дзеля павышэньня даходнасьці ашчаджэньняў у нацыянальнай валюце і далейшага ўмацаваньня фінансавай стабільнасьці», ‑‑ сказалі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўнай фінансавай установе краіны.
Але павышэньне стаўкі рэфінансаваньня таксама азначае, што вырастуць стаўкі па крэдытах.
Банкі, устанаўліваючы сваю стаўку, арыентуюцца на стаўку рэфінансаваньня і дадаюць свае працэнты. У нашым выпадку, на тле сусьветнага крызысу, гэта завоблачныя ад 6% да 15%.
Апошні раз Нацбанк павышаў стаўку рэфінансаваньня на 0,25 працэнтнага пункту менш чым месяц назад. 15 кастрычніка стаўка рэфінансаваньня была павышана да 10,75% гадавых.
***
Колькі тыдняў таму ўліковая стаўка ў ЗША была наадварот зьніжана, да 1 %.
6 лістапада Банк Англіі рэзка скараціў уліковую стаўку з 4,5% да 3% - спрабуючы тым самым стымуляваць рост эканомікі. Гэта самая нізкая базавая працэнтная стаўка ў Брытаніі з 1955 г. Праўда, брытанскія банкі адмаўляюцца паніжаць працэнты, піша Бі-Бі-Сі.
Цэнтральны эўрапейскі банк таксама панізіў сваю стаўку - з 3,75% да 3,25%.