БЕЛ Ł РУС

Расія не будзе выконваць умовы для зняцця новых санкцый ЗША

9.08.2018 / 17:19

Nashaniva.com

У МЗС Расіі заявілі, што Масква не будзе выконваць пастаўленыя ЗША ўмовы для зняцця новых санкцый, якія ўводзяцца за атручванне экс-агента Сяргея Скрыпаля. Па словах спікера МЗС Расіі Марыі Захаравай, размова з Масквой з «пазіцыі сілы і ультыматумаў дарэмная і бесперспектыўная», паведамляе ТАСС.

Спікер МЗС Расіі дадала, што Масква зоймецца прапрацоўкай мер у адказ на новыя санкцыі ЗША.

8 жніўня ЗША прынялі рашэнне ўвесці супраць Расіі новыя санкцыі з-за атакі з прымяненнем нервова-паралітычнага рэчыва Навічок супраць Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула