БЕЛ Ł РУС

Мінчанка прадавала мёд i крала ў кватэрах

9.08.2018 / 20:46

Nashaniva.com

Мінчанку падазраюць у тым, што яна заходзіла ў чужыя кватэры, прапанавала прадэгуставаць і купіць мёду, а потым крала ў гаспадароў грошы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пацярпелыя пенсіянеры звярнуліся ў міліцыю і сказалі, што да іх пазваніла ў дзверы невядомая жанчына і прапанавала купіць мёду. Падчас дэгустацыі яна здолела адцягнуць увагу гаспадароў і скрала торбу, дзе былі 300 рублёў.

Падазраванай стала беспрацоўная 39-гадовая мінчанка, якая за дзень да свайго затрымання здзейсніла яшчэ адзін крадзеж ($50 і 405 рублёў).

Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула