БЕЛ Ł РУС

Пасля матча «Дынама» — «Зеніт» акцёр Міхаіл Баярскі назваў сябе «старым дурнем»

10.08.2018 / 10:44

Nashaniva.com

Акцёр Міхаіл Баярскі, актыўны фанат «Зеніта», адрэагаваў на паразу любімай каманды ад мінскага «Дынама»:

«А я казаў перад матчам, што «Зеніт» выйграе. Дурань стары! — цытуе яго словы sport-express.ru. — Зразумела было, што матч будзе цяжкім, але такога я не чакаў. Кашмар які! Бедны Сярожа Сямак! Гэта жудасна. Каманда не ў форме і выйшла гуляць без баявога духу. Так падвесці трэнера свайго! Ну як так можна?»

9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула