БЕЛ Ł РУС

У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп, ёсць пацярпелыя

10.08.2018 / 13:37

Nashaniva.com

Два чалавекі пацярпелі ў аварыі, якая адбылася днём 10 жніўня ў сталіцы, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Mercedes-Benz (маршрутнае таксі) ехаў па вуліцы Свярдлова з боку вуліцы Аранскай у трэцяй паласе. Каля скрыжавання з вуліцай Бабруйскай ён рэзка пераехаў у другую паласу, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула