БЕЛ Ł РУС

Новым камісарам ААН па правах чалавека стала экс-прэзідэнт Чылі

11.08.2018 / 09:36

Nashaniva.com

Генеральная асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зацвердзіла кандыдатуру Мішэль Бачэлет на пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяперашні Вярхоўны камісар Зейд Раад аль-Хусэйн складзе паўнамоцтвы ў канцы жніўня.

Раней Мішэль Бачэлет двойчы займала пост прэзідэнта Чылі: у 2006-2010 гадах і 2014-2018 гадах.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека абіраецца на чатыры гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула