БЕЛ Ł РУС

У Румыніі пракуратура распачала крымінальную справу супраць сілавікоў за разгон антыўрадавага мітынга

11.08.2018 / 15:01

Nashaniva.com

Румынскія пракуроры распачалі крымінальную справу ў сувязі са умяшаннем жандараў падчас антыўрадавай маніфестацыі ў пятніцу на плошчы Вікторыі ў Бухарэсце, паведамляюць інфармагенцтвы.

У суботу вайсковыя пракуроры зарэгістравалі крымінальную справу ў сувязі з метадамі ўмяшання жандараў і інцыдэнтамі, якія адбыліся ў часе маніфестацыі.

Прэзідэнт Клаўс Ёханіс запатрабаваў, каб генеральны пракурор Румыніі тэрмінова пачаў расследаванне і высветліў, як адбылося ўмяшанне жандармерыі для аднаўлення грамадскага парадку падчас пратэстаў і ці законнае яно было.

Напярэдадні падчас разгону масавай маніфестацыі ў Бухарэсце пацярпела каля 450 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула