БЕЛ Ł РУС

Канадская кампанія паставіць Украіне снайперскія вінтоўкі на $770 тысяч

14.08.2018 / 7:38

Пра тое, што кампанія PGW Defence Technologies паставіць Украіне снайперскія вінтоўкі на $770 тысяч ўкраінскаму тэлеканалу UATV распавёў яе кіраўнік Рос Спагруд. Паводле яго слоў, у Канадзе жыве шмат выхадцаў з Украіны, якія падтрымаюць пастаўку ўзбраеньняў.

У адпаведнасці з дамовай ўкраінская армія атрымае вінтоўкі LRT-3. Акрамя таго, PGW Defence гарантавала пасляпродажнае абслугоўванне зброі і паабяцала навучыць салдат карыстацца сваім вырабам.

У канцы ліпеня дэпутат канадскага парламента Джэймс Бэзан паведамляў пра тое, што яго краіна мае намер паставіць Кіеву ў тым ліку кулямёты і бронемашыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула