БЕЛ Ł РУС

Аўтобус і легкавік сутыкнуліся ў Мінску: пацярпелі два чалавекі

14.08.2018 / 10:13

Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 14 жніўня, каля 07.40, на скрыжаванні вуліц Сямашкі і Чыгуначнай. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

41-гадовы кіроўца Mitsubishi ехаў па вуліцы Алібегава з боку праспекта газеты «Правда» ў напрамку вуліцы Сямашкі і сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам, які рухаўся па вуліцы Чыгуначнай.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў кіроўца легкавіка і яго 42-гадовая пасажырка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула