БЕЛ Ł РУС

Рубель умацоўваецца да даляра і еўра

14.08.2018 / 10:55

Заставачнае фота Ірыны Арахоўскай

Пасля панядзелкавага зніжэння рубель на таргах у Мінску ўмацоўваецца да даляра і еўра.

На пачатку таргоў курс даляра знізіўся на 0,0166 да 2,0541 беларускага. Еўра знізіўся на 0,0107 да 2,3447 беларускага.

А вось расійскі рубель, як і ў Маскве, умацоўваецца адносна асноўных валют і беларускага.

У Мінску ён падаражэў на 0,0356 да 3,0771 беларускага за 100 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула