БЕЛ Ł РУС

На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

14.08.2018 / 12:2

Nashaniva.com

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны 15 жніўня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы.

Уначы +14-20, днём — +22-28 градусаў, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці паветра да +30.

У Мінску чакаецца +24—26, імавернасць навальніцы 60%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула