БЕЛ Ł РУС

Белінвестбанк абяцае стварыць беларускамоўны інтэрфейс мабільнага банкінгу ўжо сёлета

14.08.2018 / 22:23

Nashaniva.com

Такі адказ атрымаў жыхар Брэста Дзмітрый Шыманскі на свой зварот.

Жыхар Брэста Дзмітрый Шыманскі карыстаецца паслугамі Белінвестбанка, у прыватнасці — інтэрнэт-банкінгам. 

Мужчыну задавальняла якасць абслугоўвання, але раздражнялі некаторыя моманты кшталту такіх, што пры некаторых інтэрнэт-аплатах нельга было падпісацца па-беларуску. 

Таксама ў банкінгу не было беларускамоўнай версіі інтэрфейса. 

Шыманскі звярнуўся ў банк з прапановай распрацаваць беларускую версію і падправіць некаторыя магчымасці. 

У адказе банк запэўніў, што ўжо сёлета — у 4-м квартале з'явіцца беларускамоўная версія праграмы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула