БЕЛ Ł РУС

Беларусь апусьцілася на пяць радкоў у сусьветным футбольным рэйтынгу

12.11.2008 / 12:32

ул. інф.

Між Алжырам і Латвіяй. Расея - 8-я, Украіна - 20-я, Польшча - 32-я.

Сёньня ФІФА апублікавала новы рэйтынг‑ліст футбольных зборных.

У параўнаньні з кастрычнікам зборная Беларусі апусьцілася на пяць радкоў (адыграла ролю параза ад Англіі).

Цяпер айчынная зборная займае 64‑ты радок з 507 баламі (гэта 34‑е месца ў Эўропе).
63‑і — Алжыр, Латвія — 65‑я.

Дзявятка найлепшых: Гішпанія, Нямеччына, Італія, Нідэрлянды, Бразылія, Аргентына, Харватыя (наш супернік па групе), Расея, Чэхія.

Партугалія і яшчэ адзін супернік беларусаў па групавым турніры да чэмпіянату сьвету — 2010, зборная Англіі, дзеляць 10‑е месца.

Іншыя супернікі па адборачнай групе: Украіна — 20‑я, Казахстан — 125‑ты, Андора — 194‑я.

***

Постсавецкія краіны + Польшча, апроч вышэйзгаданых Расеі, Украіны, Латвіі, Казахстану:

Польшча — 32‑я, Літва — 41‑я, Малдова і Узбэкістан — 76‑я, Грузія — 99‑я, Арменія — 110‑я, Эстонія — 131‑я, Азэрбайджан — 134‑ты, Таджыкістан — 146-ы, Турменістан —148-ты, Кыргызстан - 154-ты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула