БЕЛ Ł РУС

У Варшаве беларус затрыманы за абразу польскага сцяга: ён кінуў яго сабакам і стаў таптаць сам

17.08.2018 / 07:04

Nashaniva.com

фота Wprost

Варшаўская паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў абразе польскага сцяга. Цяпер мужчыне пагражае год турмы, піша Tut.by са спасылкай на штотыднёвік Wprost.

Як паведамляе выданне, інцыдэнт адбыўся 14 жніўня. 35-гадовы грамадзянін Беларусі выгульваў сабак.

Ён падышоў да абеліска ў памяць пра загінулых жаўнераў Арміі Краёвай, узяў адзін з сцягоў, якія ўпрыгожваюць манумент, і кінуў яго сваім сабакам. Пазней ён пачаў таптаць яго сам.

Усё гэта ўбачыла жанчына, якая і выклікала паліцыю. Беларуса затрымалі. Як паведамляецца, ён і раней абвінавачваўся ў абразе польскага сцяга.

Цяпер яму пагражае год турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула