БЕЛ Ł РУС

Пенсіянеры на «Жыгулях» урэзаліся ў аўтобус: машыну расплюшчыла, яны ў рэанімацыі

17.08.2018 / 11:41

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ў вёсцы Груздава пад Маладзечнам 16 жніўня ў 14.50, піша kraj.by

82-гадовага кіроўцу «Жыгулёў» і яго пасажырку з месца ДТЗ даставілі ў рэанімацыю.

Маладзечанец на «Жыгулях» ехаў з боку Валожына ў кірунку Маладзечна. На выхадзе з закруглення дарогі ўлева выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам, што ехаў у сустрэчным кірунку. У гэты момант у «Жыгулі» ўрэзалася «Газэль», якая ехала за аўтобусам, — распавёў kraj.by старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Маладзечанскага РАУС Павел Аноп.

Кіроўцу легкавіка заціснула ў салоне. Каб яго вызваліць, аўтамабіль прыйшлося разламаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула