БЕЛ Ł РУС

Гальшаны, бясслаўны канец музэю

12.11.2008 / 14:51

ПТ

Фотарэпартаж нашага чытача.

Фотаздымкі былі зробленыя сёлета, 1 лістапада.

Сама экспазыцыя музэя ня надта багатая, але ж стары будынак кляштару даволі цікавы. У «экскурсіі» па зачыненай частцы музэю нам адмовілі, таму былі адшуканыя іншыя спосабы пранікнуць у зачыненую частку. Там шмат «цікавага». Тры скрыні чалавечых костак і чарапоў у разбураных і занава «адрамантаваных» скляпеньнях — адна зь іх. Але пасьля замены цагляных скляпенчатых перакрыцьцяў на маналітны жалезабэтон кепскай якасьці пайшлі дэфармацыі падмуркаў, якія выклікалі шматлікія трэшчыны па ўсім будынку. Вось вам і рэстаўрацыя.

Зараз музэй зачыняць і невядома, што станецца з будынкам, які налічвае 400‑гадовую гісторыю…

Глядзі яшчэ:
Музэй з прывідам замуруюць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула