Застрэлены міліцыянт апынуўся ў «чужой» вёсцы, бо там не было свайго ўчастковага
Участковага, які загінуў у вёсцы Бабровічы пад Івацэвічамі ад рук вяскоўца, які адстрэльваўся, звалі Ігар Лукашэвіч.У яго засталася жонка і непаўналетні сын.
«Бабровічы былі нават не яго ўчасткам. У нас цяпер няма ўчастковага, і вось Лукашэвіч выконваў абавязкі», — кажуць у вёсцы.