БЕЛ Ł РУС

14 кілаграм макавай саломы знайшлі ў жыхара Мсціслаўскага раёна

17.08.2018 / 18:52

Макавую салому выявілі супрацоўнікі міліцыі ў жыхара Мсціслаўскага раёна 16 жніўня. Беспрацоўнага 49-гадовага мужчыну затрымалі днём па месцы жыхарства ў вёсцы Клін.

14,1 кілаграма высушанай макавай саломы канфіскавалі. Распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК Беларусі (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула