БЕЛ Ł РУС

Параненага пад Івацэвічамі міліцыянта перавезлі ў Мінск

18.08.2018 / 19:11

Nashaniva.com

Параненага ў Івацэвіцкім раёне ў ходзе перастрэлкі міліцыянта перавялі ў шпіталь МУС, паведаміў БЕЛТА галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.

«Сёння раніцай адбыўся кансіліум. Было дадаткова праведзена УГД-абследаванне, функцыянальнае абследаванне. Стан пацярпелага цяжкі, але стабільны. Супрацьпаказанняў для пераводу не было. Па ўзгадненні з начальнікам медслужбы сістэмы МУС пацыента ў суправаджэнні рэаніматолага перавезлі ў Мінск. Сёння ў 13.00 ён ужо быў у шпіталі МУС», - распавёў Васіль Юзэфовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула