БЕЛ Ł РУС

Страшная аварыя ў Жодзіне: п'яны кіроўца ўрэзаўся ў грузавік, загінула 18-гадовая дзяўчына

19.08.2018 / 13:36

nn.by

ДТЗ адбылося раніцай у суботу 18 жніўня.

Фота «Жодзіна. Свежы погляд»

26-гадовы кіроўца «Фальксвагена» ўехаў у грузавік з паўпрычэпам. Пасля сутыкнення легкавік адкінула на сустрэчную паласу, дзе ён зачапіў «Рэно».

Фота «Жодзіна. Свежы погляд»

У аварыі загінула 18-гадовая дзяўчына, яна знаходзілася ў салоне «Фальксвагена».

Як пазней высветлілася, у кіроўцы ў крыві ўтрымлівалася 4,2 праміле алкаголю. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула