БЕЛ Ł РУС

Генпракурор Украіны: У справе аб забойстве Шарамета ёсць «адна нітачка»

21.08.2018 / 10:41

Nashaniva.com

У расследаванні справы аб гібелі аднаго з кіраўнікоў выдання «Украінская праўда», беларускага журналіста Паўла Шарамета за апошні месяц з'явілася «нітачка», па якой ідуць «актыўныя следчыя дзеянні». Аб гэтым сказаў у інтэрв'ю УП генеральны пракурор Юрый Луцэнка.

«За апошні месяц мы маем адну нітачку, якая, магчыма, прывядзе нас да адказу ў гэтым пытанні. Я трымаю гэта на сваім кантролі. Ідуць вельмі актыўныя сьледчыя дзеяньні. Кропка. Больш нічога не скажу», - сказаў ён.

У той жа час генпракурор пацвердзіў, што ў гэтай справе да гэтага часу пасля двух гадоў расследавання няма падазраваных.

«У нас цяпер ёсць інфармацыя, імаверна выведзе нас як мінімум на выканаўцаў, а затым і на заказчыкаў. Але магчыма. Падкрэсліваю гэта слова», - кажа Луцэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула