БЕЛ Ł РУС

У Ташкенце з'явіцца вуліца Якуба Коласа

22.08.2018 / 13:32

Nashaniva.com

Вуліца імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа з'явіцца ў Ташкенце. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ва Узбекістане.

Цырымонія адкрыцця бюста і вуліцы імя беларускага паэта адбудзецца 24 жніўня ў скверы за Дзяржаўным музеем мастацтваў (скрыжаванне вуліц Шахрысабз і Шаўчэнкі). З беларускага боку ў мерапрыемстве прыме ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, з узбекскага — віцэ-прэм'ер Надзір Атажонаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула