БЕЛ Ł РУС

«Чатыры гады Украіна мужна супрацьстаіць расійскай агрэсіі» — Трамп павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасці

23.08.2018 / 10:24

Nashaniva.com

president.gov.ua

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў віншаванне з нагоды Дня Незалежнасці Украіны на адрас прэзідэнта Пятра Парашэнкі. «Ад імя народа Амерыкі я хачу павіншаваць Вас і народ Украіны з 27-й гадавінай вашай незалежнасці, якую вы адзначаеце 24 жніўня», — гаворыцца ў пасланні.

«Народу Украіны ёсць чым ганарыцца: на працягу чатырох гадоў Украіна мужна супрацьстаіць расейскай агрэсіі з блаславёнай яркай грамадзянскай супольнасцю, растучай эканомікай і Узброенымі сіламі, якія з'яўляюцца магутнымі як ніколі раней», - адзначыў Трамп.

Прэзідэнт ЗША дадаў: «Памятайце, калі ласка, што Злучаныя Штаты заўсёды будуць стаяць побач з Украінай, у той час, калі яна абараняе свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць у рамках міжнародна прызнаных межаў».

Прэзідэнт ЗША пажадаў Украіне мірнага, шчаслівага і паспяховага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула