БЕЛ Ł РУС

Купіла кватэру, а знайшла дзве гранаты

27.08.2018 / 12:40

Nashaniva.com

Жанчына набыла кватэру ў адным з дамоў сталіцы. У мінулыя выходныя яна вырашыла правесці ўборку свайго падвальнага памяшкання, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

У ходзе ўборкі яна знайшла 2 гранаты і больш за 100 патронаў. На месцы працавала следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная група.

Праведзена эвакуацыя жыхароў, боепрыпасы канфіскаваныя. Устаноўлена, што знойдзеныя гранаты з'яўляюцца вучэбнымі. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула