БЕЛ Ł РУС

Хакеры з Расіі спрабавалі ўзламаць пошту іерархаў Канстанцінопальскай царквы

27.08.2018 / 16:06

Nashaniva.com

Расійскія хакеры доўгія гады спрабавалі атрымаць доступ да перапіскі святароў, набліжаных да Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея I, паведамляе агенцтва AP.

Журналісты AP звязваюць гэтыя кібератакі з дыскусіяй аб магчымым наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве.

Журналісты AP прааналізавалі 4,7 тысячы адрасоў электроннай пошты, якія спрабавалі ўзламаць.

Хакеры атакавалі, у прыватнасці, перапіску мітрапалітаў Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Варфаламея (Самараса), Эмануіла (Адамакіса) і Элпідафора (Ламбрініядыса). Сам Варфаламей электроннай поштай не карыстаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула