БЕЛ Ł РУС

Урад Расіі вырашыў не павышаць пенсіённы ўзрост для сілавікоў

27.08.2018 / 22:21

Nashaniva.com

Урад Расіі не абмяркоўвае павышэнне пенсійнага ўзросту для сілавікоў, паведамляе Руская служба «Бі-бі-сі».

Фота: Міністэрства абароны Расіі.

14 чэрвеня, калі ўрад Расіі абвясціў аб павышэнні пенсіённага ўзросту для расіян, першы віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў заявіў, што расійскі мінфін разам з мінабароны абмяркоўваюць змену стажу выхаду на пенсію вайскоўцаў і сілавікоў.

Але змены стажу для сілавікоў няма ва ўрадавым законапраекце і ўнясенне ў яго такіх паправак ўжо не абмяркоўваецца ва ўрадзе, сказалі выданню дзве крыніцы ў фінансава-эканамічным блоку расійскага ўрада і адна крыніца ў сацыяльным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула