БЕЛ Ł РУС

Пуцін паабяцаў «заўтра» выказацца пра пенсійную рэформу

28.08.2018 / 11:19

kremlin.ru

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі ўрада ў Омску паабяцаў дэталёва выказаць сваю пазіцыю па павышэнні пенсійнага ўзросту

Выступаючы на нарадзе з членамі ўрада па сацыяльна-эканамічных пытаннях у Омску, Пуцін пракаментаваў рэформу, якая прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту. «Я ў найбліжэйшы час, можа быць проста заўтра, сваё стаўленне дэталёва сфармулюю і выступлю з адпаведнай заявай», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Трансляцыю з нарады вёў тэлеканал «Расія-24».

У Расіі рашэнне пра правядзенне рэформы, у прыватнасці пра павышэнне ўзросту, выклікала масавую незадаволенасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула