БЕЛ Ł РУС

Telegram не будзе перадаваць звесткі пра карыстальнікаў расійскім спецслужбам

28.08.2018 / 18:54

Nashaniva.com

Уладальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што выдача даных карыстальнікаў, якія падазраюцца ў тэрарызме, не спыніць блакаванне сервісу ў Расіі.

Бізнэсмен заявіў, што расійскія ўлады патрабуюць ад Telegram не IP-адрасы і нумары мабільных тэлефонаў меркаваных злачынцаў, а доступ да перапіскі ўсіх карыстальнікаў. Пры гэтым штодзённыя блакаванні з боку дзяржавы не паўплывалі на прынцыповую пазіцыю адміністрацыі.

Звароты супрацоўнікаў спецслужб з Расіі ў Telegram разглядаць не будуць. Таксама Дураў удакладніў, што змены ў палітыцы прыватнасці не тычацца сітуацыі ў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула