БЕЛ Ł РУС

У Асіповіцкім раёне дзяўчына зламала нагу, засунуўшы яе ў кола матацыкла падчас руху

28.08.2018 / 21:46

Nashaniva.com

Незвычайнае ДТЗ адбылося ў Асіповіцкім раёне, на 18-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Дараганава. 22-гадовая расіянка з горада Мыцішчы, якая ехала ў якасці пасажыркі на матацыкле «Мінск ММВЗ». У нейкі момант яна неспадзявана засунула левую нагу ў кола, у выніку чаго з пераломам пятачнай косткі і скразной ранай ступні яе шпіталізавалі, паведамляе sb.by.

Паводле прадстаўніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўгена Жылінскага, хлопец, які сядзеў за рулём матацыкла, з месца аварыі ўцёк:

Гэта 22-гадовы жыхар аграгарадка Дараганава, у якога, як аказалася, няма пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула