БЕЛ Ł РУС

Пасажыр у цягніку збіў жанчыну і выкінуў рэчы ў акно — на яго завялі справу

30.08.2018 / 11:29

Nashaniva.com

40-гадовага жыхара Мінскага раёна падазраюць у зьбіцьці пасажыркі ў цягніку. Выпадак адбыўся яшчэ ў пачатку жніўня, цяпер распачата крымінальная справа. Падрабязнасці паведаміў Tut.by афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка.

Усё здарылася вечарам 3 жніўня, прыкладна ў 17.15, у «швейцарскай» электрычцы, якая рухалася па маршруце Мінск - Орша. На прыпынку «Трактарны» пасажыр збіў жанчыну нагамі.

43-гадовая жыхарка Барысава атрымала не менш за тры удары па нагах. Затым зламыснік выкінуў яе торбу з асабістымі рэчамі ў акно.

Падазраванага знайшлі, ім аказаўся 40-гадовы жыхар Мінскага раёна. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за хуліганства, яго матывы не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула