БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска гарэў будынак мэблевай фабрыкі ФОТЫ

30.08.2018 / 12:06

Nashaniva.com

Сёння, 30 жніўня, у цэнтры Мінска гарэла частка будынка мэблевай фабрыкі, якая знаходзіцца на перакрыжавані вуліц Харужай і Багдановіча.

Супрацоўнікі вялікага цэнтру па продажу мэблі паведамілі, што «гарыць не ў іх». Агонь у частцы будынку, якую нядаўна прадалі. Апошнім часам там ішоў рамонт.

МНС паведамляе, што ў 12 гадзін 11 хвілін пажар быў ліквідаваны. На месцы працавала дзясятак пажарных машын. Плошча ўзгарання склала 50 квадратных метраў.

Фота з фэйсбука Максіма Пушкіна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула