БЕЛ Ł РУС

У Браслаўскім раёне матацыкліст трапіў у бальніцу з-за курэй, што выбеглі на дарогу

30.08.2018 / 13:43

Nashaniva.com

Фота ДАІ

У Браслаўскім раёне ўвечары 29 жніўня сутыкнуліся аўтамабіль з матацыклам, матацыкліст трапіў у бальніцу, паведамляе ДАІ рэгіёну. Прычынай ДТЗ сталі куры, якія раптоўна выбеглі на дарогу.

48-гадовая кіроўца «Рэно Кліа» ехала па вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна. Раптам на дарогу выбеглі куры. Жанчына рэзка спынілася. Ззаду рухаўся матацыкл «Мінск-125». Але яго 49-гадовы вадзіцель не паспеў зрэагаваць на змяненне дарожнай сітуацыі і ўрэзаўся ў машыну.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці матацыкліста даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула