БЕЛ Ł РУС

Расіянін за рулём ГАЗа пратараніў пад Івацэвічамі машыну ДАІ

1.09.2018 / 14:04

nn.by

ДТЗ адбылося 31 жніўня на 161-м км трасы М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, паведамляе Брэсцкае ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы жыхар Смаленска за рулём ГАЗа ўехаў у службовы аўтамабіль ДАІ «Фольксваген Пасат», які ехаў у бок Мінска і суправаджаў буйнагабарытную тэхніку.

У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула