Яндэксаўская «Аліса» можа загаварыць па-беларуску
Распрацоўшчыкі галасавога памочніка «Яндэкса» «Аліса» вырашылі навучыць яго беларускай, украінскай і казахскай мовам. Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы.
Як распавёў суразмоўца выдання, «Яндэкс» хоча навучыць памочнік мовам краін СНД, дзе ў яго ёсць значная аўдыторыя. Выхад замежных версій «Алісы» магчымы ўжо ў 2019 годзе. Другая крыніца «Ведомостей» адзначыўла, што гаворка ідзе пакуль што пра лакалізацыю «Алісы» на ўкраінскай, беларускай і казахскай мовах. Афіцыйны прадстаўнік «Яндэкс» Мацвей Кірэеў пацвердзіў, што кампанія думае пра маштабаванне свайго галасавога памочніка на іншыя мовы, аднак зараз сканцэнтравана ў першую чаргу на рускай. Дакладных планаў перакладу «Алісы» ён не назваў.