У Азіі з'явіцца яшчэ адна англамоўная краіна
pixabay.com
Тайвань зробіць англійскую мову афіцыйнай у 2019 годзе. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Кітайскай Рэспублікі на Тайвані Уільям Лай, піша Hong Kong FP.
Паводле яго слоў, новаўвядзенне павінна павысіць узровень валодання англійскай мовай сярод тайванцаў і дапамагчы ім знайсці магчымасці для працы за мяжой. Праграма прадугледжвае стварэнне дзвюхмоўных школ па ўсёй краіне, дзе англійская будзе выкладацца з першых класаў.
Ініцыятыва зробіць Тайвань шматмоўнай краінай, заявіў Лай. Як адзначае выданне, на востраве размаўляюць таксама на кітайскай (83,5% насельніцтва размаўляюць на ёй дома), тайваньскай (81,9%), дыялекце хака (6,6%), і іншых аўстранезійскіх мовах.
У 2017 годзе на Тайвані быў прыняты закон аб развіцці мясцовых моў, згодна з якім мовы абарыгенаў лічацца афіцыйнымі.