У Пінскім раёне аднагадовая дзяўчынка з'ела сродак ад прусакоў і была шпіталізаваная
У Пінскім раёне 1 верасня аднагадовая дзяўчынка гуляла на кухні. У нейкі момант за канапай яна знайшла пастку для тараканаў, якую ўзяла і стала жаваць, піша СК у сваім тэлеграм-канале.
Маці хутка гэта заўважыла і дастала рэчыва з рота дачкі. Аднак дзяўчынка была шпіталізавана з дыягназам «вострае атручванне». Праводзіцца праверка