БЕЛ Ł РУС

Каля Масквы пабудуюць гіганцкі праваслаўны храм вышынёй з 30-павярховік. Як ён будзе выглядаць? ФОТЫ

5.09.2018 / 14:03

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Расіі збіраецца пабудаваць за 65 кіламетраў ад Масквы гіганцкую праваслаўную царкву, якая будзе сімвалізаваць «духоўнасць рускага войска». Храм будзе знаходзіцца ў парку «Патрыёт» каля горада Кубінка з насельніцтвам 20 тысяч чалавек.

Храм спраектаваны ў «манументальным руска-візантыйскім стылі». Яго вышыня з крыжам складзе 95 метраў — як у трыццаціпавярховіка. Царква стане трэцім па вышыні праваслаўным храмам свету.

На плошчы 11 тысяч квадратных метраў змогуць адначасова маліцца да 6000 вернікаў.

Храм плануецца ўзвесці да 2020 года за ахвяраванні вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула