БЕЛ Ł РУС

У паліклініцы ў Наваполацку знайшлі ртуць

6.09.2018 / 11:06

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Інцыдэнт адбыўся 5 верасня. Выратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні ртуці ў паліклініцы. Рэчыва знайшоў загадчык гаспадаркі падчас рамонтных прац па замене каналізацыйнага трубаправода.

Прыехаўшы на месца, супрацоўнікі МНС у службовым кабінеце стаматалагічнага аддзялення выявілі каля 30 г ртуці. Спецыялісты аддзялення хімічнай і радыяцыйнай абароны небяспечнае рэчыва сабралі і павезлі для ўтылізацыі. Пагрозы жыццю і здароўю людзей няма, дадалі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула