БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд пагражае забараніць усю прадукцыю са свінінай з Беларусі

6.09.2018 / 15:59

Nashaniva.com

Рассельгаснагляд можа ўвесці забарону на імпарт усёй свіной прадукцыі з Беларусі з-за афрыканскай чумы свіней (АЧС). Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Як стала вядома, з 7 верасня Рассельгаснагляд абмяжоўвае пастаўкі ў Расею прадукцыі з беларускага прадпрыемства ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» з-за АЧС.

«У сувязі з паўторнымі выпадкамі выяўлення ДНК віруса афрыканскай чумы свіней у гатовых мясных вырабах, Рассельгаснагляд пакідае за сабой права ўвесці абмежаванні на ўсю гатовую мясную прадукцыю, якая змяшчае свініну, якая паступае ў Расію з Рэспублікі Беларусь», - заявілі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула