БЕЛ Ł РУС

Магілёўская абласная кааліцыя крытыкуе кіраўніцтва АДС

17.11.2008 / 11:26

Nashaniva.com

У Магілёве адбыўся справаздачна‑выбарчы сход абласной кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ім былі прынятыя дзве рэзалюцыі, у адной з якіх дадзеная ацэнка працы кіраўніцтва АДС.

Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, большасць дэлегатаў палічылі працу кіраўніцтва АДС нездавальняючай:

«Мы далі ацэнку кіраўніцтву АДС. Далі ацэнку працы кіраўніцтва — сустаршынь. І большасць дэлегатаў прагаласавалі за нездавальняючую ацэнку працы, з патрабаваннем іх сыходу ў адстаўку».

Найперш гэта звязана з кепскай падрыхтоўкай да парламенцкіх выбараў, кажа Рыгор Кастусёў.

Таксама на сходзе была адзначаная добрая супольная праца сябраў магілёўскай кааліцыі падчас выбараў і прыняты план працы на наступныя два гады. Адзін з пунктаў — гэта агульная праца на аднаго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.

Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула