БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч адказаў Жырыноўскаму пра саюз з Расіяй: Навошта саракагадоваму мужыку жыць у камуналцы?

10.09.2018 / 15:13

Nashaniva.com

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі распаўсюдзіла меркаванне першага намесніка старшыні партыі Алега Гайдукевіча. Ён адказаў старшыні ЛДПР Уладзіміру Жырыноўскаму, які казаў пра ўз'яднанне Беларусі і Расіі:

«Уладзімір Вольфавіч, Вы прапануеце нам жыць у камуналцы, а мы хочам жыць у саюзе з Расеяй, але ў асобнай двухпакаёвай кватэры. Хай у Вас будзе прасторная чатырохпакаёвая, а ў нас — невялікая двухпакаёвая, але свая.

Навошта нам быць мужыком пасля 40, якія жывуць з братам ці сястрой у адным пакоі, гэта няправільна.

І кватэры хай будуць на адной лесвічнай пляцоўцы, вось гэта добра, але зноў жа асобная двухпакаёўка лепшая за вялікую камуналку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула