БЕЛ Ł РУС

На Зямлі пачалася магнітная бура

11.09.2018 / 10:47

Увечары 10 верасня на Зямлі пачалася магнітная бура ўзроўню G1 (слабая). Гэта вынікае з дадзеных сайта Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца ФІАН.

Назіральныя прыборы зарэгістравалі ўзмацненне ваганняў магнітнага поля планеты ў прамежку паміж 18.00 і 21.00. Геамагнітныя буры працягнуліся ноччу і раніцай 11 верасня. На момант публікацыі ў магнітасферы Зямлі працягваецца слабая магнітная бура.

Магчыма, прычынай абурэння стала ўдарная хваля з высокай напружанасцю і шчыльнасцю плазмы з боку Сонца. Гэта вынік ўзаемадзеяння высакахуткаснага патоку з каранальнай дзіркі і павольнага спакойнага сонечнага ветру, піша супольнасць AstroAlert.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула